У інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне “Каляндар знамянальных і памятных дат Чачэршчыны на 2020 год” уключаны даты найбольш значных падзей у гісторыі горада, раёна, юбілеі знакамітых людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з краем.
Матэрыял распаложаны ў храналагічным парадку.
Пры складанні ”Каляндара знамянальных і памятных дат Чачэршчыны на 2020 год” выкарыстоўваліся каляндары знамянальных і памятных дат мінулых гадоў, даведачныя выданні, краязнаўчыя матэрыялы.
Каляндар дапаможа бібліятэчным работнікам, настаўнікам, ідэалагічнаму актыву і ўсім, хто будзе планаваць сваю работу на 2020 год у краязнаўчым напрамку.
АГУЛЬНЫЯ ДАТЫ
510 гадоў з часу, калі было ўтворана Чачэрскае стараства (1510) з правамі самакіравання. У цэнтры Чачэрска была пабудавана драўляная ратуша, што ўскосна сведчыць пра тое, што Чачэрск меў Магдэбургскае права.
510 гадоў з часу першага ўпамінання в.Бердыж (1510).
240 гадоў з часу заснавання мануфактуры па вытворчасці вырабаў з шкла ў Чачэрску (1780).
200 гадоў з часу, калі рускі паэт Пушкін Аляксандр Сяргеевіч (1820, май) праязджаў па беларускай зямлі. Яго шлях праходзіў і праз Чачэрск.
170 гадоў з часу, калі Чачэрск наведаў імператар Мікалай I з наследнікам (1850).
155 гадоў з часу адкрыцця Чачэрскага жаночага народнага вучылічша (1865).
150 гадоў з часу, калі быў адкрыт тэлеграф у Чачэрску (1875).
150 гадоў з дня нараджэння Гулевіча Пятра Восіпавіча (1870, в.Рудня-Нісімкавіцкая – 28.5.1957), беларускага казачніка. Аўт. кнігі “Беларускія казкі, запісаныя ад Пятра Гулевіча” (1963). Запісаныя ад яго казкі апублікаваны ў томе “Казкі ў сучасных запісах” (1989).
125 гадоў з дня нараджэння Вяроўкіна Фёдара Андрэевіча (1895, Запарожская вобласць - 1989). Генерал - маёр, камандзір 169 стралковай Чырвонасцяжнай дывізіі. Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Чачэрск.
120 гадоў з дня нараджэння Юльскага Міхаіла Канстанцінавіча (1900-1979). Начальнік сувязі 32-га стралковага корпуса на Далёкім Усходзе. Узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі. Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска (1968).
115 гадоў з часу адкрыцця пачатковага земскага вучылішча (1905), якое пасля кастрычніцкай рэвалюцыіі сталі называць народным вучылішчам, а з 1918 – школай першай ступені, а затым – СШ №2.
105 гадоў з дня нараджэння Пусоўскага Міхаіла Паўлавіча (1915, в. Расны Горацкага р-на - 1944). Працаваў дырэктарам Залескай няпоўнай сярэдняй школы (1938-1940), дырэктарам сярэдяй школы №2 Чачэрска. Заслужаны настаўнік БССР (1960).
100 гадоў з дня нараджэння Ткачова Аркадзія Кірылавіча (1920). Член саюза журналістаў. Капітан 1-га рангу. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (тройчы), Айчыннай вайны 2 ступені (двойчы), медалямі.
90 гадоў з дня нараджэння Балдоўскага Пятра Рыгоравіча (1930, в.Малынічы). Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь (1991). Працаваў з 1980 па 1995 гады дырэктарам папярова-лесахімічнага заводу (цяпер філіял "Гомельабоі" ААТ "Беларускія шпалеры"). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны", залатымі і бронзавымі медалямі ВДНГ.
90 гадоў з часу заснавання ААА “Звязда" (1930).
85 гадоў з часу стварэння Залескага народнага хору (1935). Званне "народны" калектыў атрымаў у 1965 годзе.
75 гадоў з часу заснавання (1945) сельскагаспадарчага прадпрыемства ”Вазнясенск”. З 2008 г. – КСУП. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў аграгарадку Вазнясенскі. Спецыялізуецца на вытворчасці мяса, малака і зерня.
70 гадоў з дня нараджэння Старавойтава Аляксандра Сямёнавіча (1950, г.Чачэрск). Кандыдат эканамічных навук (1993), акадэмік Беларускай інжынерна-тэхнічнай акадэміі.
60 гадоў з часу заснавання (1960) Чачэрскага паляўнічага заказніка рэспубліканскага значэння на тэрыторыі Чачэрскага і Веткаўскага раёнаў для аднаўлення і падтрымання аптымальнай колькасці паляўніча-прамысловых відаў жывёл. Плошча 84,2 тыс. га.
60 гадоў з дня нараджэння Дзяшчэні Святланы Адамаўны (1960, г.Чачэрск). Кандыдат эканамічных навук (1999), дацэнт (2006 ). Мае каля 70 навуковых і навучальна-метадычных публікацый. Працуе начальнікам цэнтра стратэгічнага планавання і аналізу ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі. Жыве ў Гомелі.
60 гадоў з дня нараджэння Макушнікава Алега Анатольевіча (1945, г.Гомель). Беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1987). У 1983-1985 гг. правёў шырокія раскопкі археалагічных помнікаў эпохі сярэдневякоў’я каля в. Нісімкавічы.
45 годоў з часу заснавання (1975) Валосавіцкага народнага фальклорнага гурта "Ажына" пры сельскім клубе-бібліятэцы. У 2007 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. Калектыў - удзельнік Рэспубліканскага фестывалю народнага танца “Беларуская полька” (Чачэрск, 1993, 1994, 1999, 2000), традыцыйнага свята фальклору “Жывіца” (в. Палессе, 2001, 2003) і інш.
25 гадоў з часу адкрыцця стаматалагічнага цэнтра (1995).
СТУДЗЕНЬ
40 гадоў з часу адкрыцця кінатэатра “Кастрычнік” (1980). У 2005 зноў адчынены пасля рэканструкцыі з 1997 года
4 – 115 гадоў з дня нараджэння Вейца Веньяміна Ісаакавіча (4.1.1905, г.Чачэрск - 27.1.1961, г.Масква), расійскага вучонага ў галіне энергетыкі. Доктар тэхнічных навук. Доктар эканамічных навук. Прафесар.Член-карэспандэнт АН СССР (1933). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1942).
7 – 95 гадоў з дня нараджэння Карпечанкі Васіля Васільевіча (7.1.1925, в. Будзішча – 2005, г. Магілёў), беларускага пісьменніка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Славы III ст. , Айчыннай вайны I ст., медалем ”За адвагу”. Аўтар кніг для дзяцей “Сонейка ўзышло” (1961), “Сандалiкi - скакалiкi” (1994). Выдаў 13 зборнікаў песень, баек, вершаў. Яго імем названы вуліца, завулак 1-ы і завулак 2-і ў Магілёве.
12 – 45 гадоў з дня нараджэння Атрошчанка Уладзіміра Уладзіміравіча (12.1.1975,Чачэрск), майстара спорту па вольнай барацьбе.
25 – 80 гадоў з дня нараджэння Кузьмянкова Леаніда Сцефанавіча (25.1.1940, в. Покаць). Доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1991). Ганаровы працаўнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расіі (1998). Жыве ў Маскве.
САКАВІК
5 – 125 гадоў з дня нараджэння Кавалені Аляскандра Дзмітрыевіча (5.3.1895, в.Кашніцы Гродненскага павета – 27.8.1937). Беларускі археолаг. Даследваў стаянкі палеаліту (Бердыж, Юравічы).
12 - 80 гадоў з дня нараджэння Калечыц Алены Генадзьеўны (12.3.1940, г.Нальчык), беларускага вучонага-археолага. Доктар гістарычных навук (1995). Прафесар (2008). Праводзіла даследванні на Чачэршчыне ў вёсках Бердыж, Падазер’е, Нісімкавічы.
12 - 85 гадоў з дня нараджэння Чарняўскага Ігара Мяфодзевіча (12.3.1935, г.Чачэрск). Беларускі археолаг архітэктуры.
26 - 120 гадоў з дня нараджэння Лізюкова Аляксандра Ільіча (26.3.1900, г. Гомель – 25.7.1942), Герой Савецкага Саюза (1941), генерал-маёр (1942). З чэрвеня 1941 г. намеснік камандзіра, камандзір танкавай і мотастралковай дывізіі, стралковага і танкавага корпусоў, з 1942- камандуючы 5-й танкавай арміяй. Пахаваны ў с. Мядзведжае Сямілуцкага раёна, Варонежскай вобл. У 2009 г. генерал А.І. Лізюкоў быў перапахаваны ў памятніка Славы г.Варонежа. Імем братоў Лізюковых названы вуліцы ў в. Нісімкавічы; у гарадах Варонеж, Гомель, Чачэрск; у в. Нісімкавічы пастаўлены помнік; у беларуска-славянскай гімназіі № 36 г. Гомеля і ў в. Нісімкавічы створаны музеі братоў Люзіковых. Матэрыялы пра братоў Лізюковых захоўваюцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. Яго імя прысвоена Саратаўскаму вышэйшаму камандна-інжынернаму вучылішчу. У 2014 на ВА “Гомсельмаш” выпушчаны імянны камбайн “А.Лізюкоў”.
КРАСАВІК
105 гадоў з дня нараджэння Байкова Мікалая Сафронавіча (красавік 1915, в. Покаць – 3.10.1943 прапаў без вестак). Героя Савецкага Саюза (1943). Вызначыўся пры вызваленні Брагінскага раёна, пры пераправе праз Днепр (верасень 1943).
3 – 95 гадоў з дня нараджэння Філіпенкі Аляксея Апанасавіча (3.4.1925, в. Бабічы - 21.08.1957, в.Бабічы), поўнага кавалера ордэна Славы. Кулямётчык стралковай роты яфрэйтар Філіпенка вызначыўся: 24.02. 1944 года ў баі за вёску Вялікая Канапліца ( на поўнач ад Рагачова) першы ўварваўся на ўскраіну вёскі, знішчыў агнявую кропку праціўніка, узяў у палон гітлераўца; 1.03. 1944 года ў час штурму вышыні каля вёскі Азярыны. Пасля вайны жыў і працаваў у Калінінградзе. Пахаваны ў в. Бабічы.
ЛІПЕНЬ
1 – 30 гадоў з часу заснавання Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея (1.7.1990). Адкрыты ў 2004 годзе ў памяшканні ратушы (помнік архітэктуры XVIII ст.). Мае 7 стацыянарных экспазіцыйных залаў. Агульная плошча – 750 кв. м. Асноўны фонд складае амаль 19 000 адзінак.
25 – 85 гадоў з дня нараджэння Сасноўскага Леаніда Адамавіча (25.7.1935, в. Палессе), беларускага вучонага ў галіне прыкладной механікі, аднаго з заснавальнікаў трыбафатыкі.Доктар тэхнічных навук (1987). Прафесар (1988). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1998). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны (1997). У БелІІЧТ з 1980 – дацэнт, прафесар, загадчык кафедры будаўнічай механікі. З 1992 – загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і тэорыі надзейнасці. Аўтар больш за 700 навуковых прац і вынаходніцтваў. Аўтар кнігі вершаў "Россыпь чувств" (2008), вершаванага зборніка “ Далоні цеплыя зямлі“(2009). Прысвяціў гораду сваю манаграфію "L-рызыка ". Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска (2004).
30 – 60 гадоў з дня нараджэння Маркіна Віктара Сцяпанавіча (30.7.1960, в.Рудня Нісімкавіцкая). Кандыдат тэхнічных навук (1993). Палкоўнік. Працуе замдырэктара навуковага цэнтра ЦНІІ эканомікі, інфарматыкі і сістэм управлення Мінабароны Расіі. Жыве ў Варонежы.
ЖНІВЕНЬ
10 – 80 гадоў з дня нараджэння Івашкова Пятра Іванавіча (10.8.1940, в. Нісімкавічы). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1979), дацэнт. Жыве ў Луганску.
19 – 120 гадоў з дня нараджэння Балыкова Пятра Антонавіча (19.8.1900, в.Нісімкавічы – 25.7.1973), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Гомельшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір партызанскай брыгады 1-й Гомельскай, якая дзейнічала на тэрыторыі Чачэрскага раёна. Адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі. Яго імем названа вуліца ў Чачэрску. Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска (1968).
25 - 95 гадоў з дня нараджэння Хлебаказава Пятра Пятровіча (25.8.1925, в.Чабатовічы Буда-Кашалёўскага раёна). Заслужаны лесавод Беларусі (1994). З 1959-1997гг. узначальваў Чачэрскі лясгас. Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска.
ВЕРАСЕНЬ
6 -65 гадоў з дня нараджэння Новікава Леаніда Іванавіча (6.09.1955, в.Палессе). Кандыдат філасофскіх навук (1990), дацэнт (2009).
11 - 165 гадоў з дня нараджэння Раманава Еўдакіма Раманавіча (11.9.1855, Навабеліца – 20.1.1922). Беларускі археолаг, фалькларыст, этнограф, краязнавец, педагог.
26 – Дзень горада Чачэрска (1159).
КАСТРЫЧНІК
20 - 50 гадоў з дня нараджэння Атрошчанка Сяргея Іванавіча (20.10.1970, в.Бяляеўка – 2009). Працаваў намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх пры Чачэрскім райвыканкаме. Займаўся вывучэннем гісторыі Чачэршчыны.
ЛІСТАПАД
3 -80 гадоў з дня нараджэння Пархоменкі Уладзіміра Паўлавіча (3.11.1940, в.Каменка). Кандыдат педагагічных навук (1985 ), доктар пед.навук (1995), прафесар (1997). Член Беларускай акадэміі адукацыі i чатырох міжнародных акадэмій.
4 – 85 гадоў з дня нараджэння Болсуна Аляксандра Іванавіча (4.11.1935, г.Чачэрск). Кандыдат фізіка - матэматычных навук (1967), дацэнт (1976). Аўтар першага на беларускай мове “Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў” (1979, з Я.Н.Рапановічам), “Руска-беларускага слоўніка”(1993), навучальных дапаможнікаў па фізіцы для школ і ВНУ.
7 - 110 гадоў з дня нараджэння Скарапанава Сцяпана Гардзеевіча (7.11.1910, в. Батвінава - 11.6.1999), беларускага вучонага ў галіне агульнага земляробства і меліярацыі, дзяржаўнага дзеяча Беларусі. Акадэмік АН БССР (1961, чл.-кар. 1950), доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962), акадэмік УАСГНІЛ (1972). Акадэмік Аграрнай АН Беларусі (1992). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1968). З 1961 міністр сельскай гаспадаркі Беларусі. З 1972- 1976 акадэмік-сакратар Зах. аддзялення УАСГНІЛ. Аўтар больш за 600 навуковых і навукова-папулярных прац, у тым ліку 15 манаграфій. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга (1942), Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны 1 ступені, двума ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Дружбы народаў і інш. ордэнамі і медалямі.
7 - 90 гадоў з часу выхада першага нумара раённай газеты “Сцяг калектывізацыі” (7.11.1930).
16 - 105 гадоў з дня нараджэння Савельева Уладзіміра Гаўрылавіча (16.11.1915, в. Роўкавічы – 4.9.1980, в. Роўкавічы). Кандыдат тэхнічных навук (1957), дацэнт (1963). Двойчы ўзнагароджан ордэнам Чырвонай Звязды. Працаваў заг.кафедры тэхнічнай механікі ў БелДУТе.
24 – 40 гадоў з дня нараджэння Пернікава Сяргея Васільевіча (24.11.1980, г.Чачэрск). Майстр спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класу, член Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе.
У інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне “Каляндар знамянальных і памятных дат Чачэршчыны на 2021 год” уключаны даты найбольш значных падзей у гісторыі горада, раёна, юбілеі знакамітых людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з краем.
Матэрыял распаложаны ў храналагічным парадку.
Пры складанні ”Каляндара знамянальных і памятных дат Чачэршчыны на 2021 год” выкарыстоўваліся каляндары знамянальных і памятных дат мінулых гадоў, даведачныя выданні, краязнаўчыя матэрыялы.
Каляндар дапаможа бібліятэчным работнікам, настаўнікам, ідэалагічнаму актыву і ўсім, хто будзе планаваць сваю работу на 2021 год у краязнаўчым напрамку.
510 год з часу атрымання граматы на Магдэбургскае права Чачэрска
85 год з дня нараджэння (1936) Тарасенка Мікалая Іванавіча, кандыдата гістарычных навук, ураджэнца в.Куклічы Чачэрскага раёна.
90 год з дня нараджэння (1931) Блатуна Пятра Фёдаравіча, былога старшыні Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта, ураджэнца в. Пажаркі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.
120 год з дня нараджэння Дзедзіка Паўла Іванавіча (1901, в Свірыдавічы Рэчыцкана раёна -1985), аднаго з кіраўнікоў Чачэрскага партыйнага патрыятычнага падполля і партызанскага руху. Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска (2004).
100 год з дня нараджэння Нікіціна Дзмітрыя Філімонавіча (1921-?), ураджэнца в.Слабодка Чачэрскага раёна, удзельніка Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945г.
95 год з часу адкрыцця (1926) К.М.Палікарповічам археалагічнага помніка “Бердыжская стаянка” каля в.Падлужжа Чачэрскага раёна.
40 год з часу заснавання (1981) народнага жаночага вакальнага ансамбля “Палесачка” Палескага Дома культуры Чачэрскага раёна. Званне народнага прысвоена ў 1991г.
110 год з часу стварэння Цэнтральнай раённай бібліятэкі (1910-1911)
95 год з часу стварэння Залескай сельскай бібліятэкі (1926)
100 год з часу стварэння Ленінскай сельскай бібліятэкі (1921)
90 год з часу стварэння Меркулавіцкай сельскай бібліятэкі (1931)
СТУДЗЕНЬ
2 - 65 год з дня нараджэння (1956) Пархоменка Валянціны Васільеўны, Заслужанай артысткі БССР, ураджэнкі в. Каменка Чачэрскага раёна.
30 – 80 год з дня нараджэння (30.01.1941) Друцкай Жанны Пятроўны, заслужанай артысткі Беларусі, члена Саюза тэатральных дзеячаў (1960), члена саюза кінематаграфістаў (1991), ураджэнкі г. Чачэрска. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу тэатральнага мастацтва. Працуе ў тэатры юнага гледача ў Мінску з 1963г.
ЛЮТЫ
15 - 100 год з дня нараджэння (1921 – 11.04.1999) Вярбовікава Міхаіла Ерамеевіча, удзельніка ВАВ, ваеннага дзеяча. Генерал-маёр. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Кутузава, ураджэнца вёскі Залессе Чачэрскага раёна.
16 – 55 год з дня нараджэння Пранкевіч Валянціны Васільеўны
(н.16.02.1966, в.Іванаўка Кармянскага раёна), паэтэссы. Жыве ў Чачэрску, працуе ў мясцовай газеце “Чачэрскі веснік”.
21 – 20 год з часу (21.02.2001), калі былі зарэгістраваны герб і сцяг г.Чачэрска і Чачэрскага раёна ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь.
КРАСАВІК
27 - 70 год з дня нараджэння Башлакова Міхася (Міхаіла Захаравіча) (1951 в.Баштан Гомельскага раёна), беларускага пісьменніка, паэта, аўтара зборніка “Нетры”, які на Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне (2005г.) атрымаў высокую ацэнку і ўвайшоў у лік ста лепшых кніг свету, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2008г.). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1988). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2009).
ЧЭРВЕНЬ
12 - 115 год з дня нараджэння Кавалёва Івана Кірылавіча (12.06.1906-сакавік 1943 в.Бабічы Чачэрскага раёна), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля. Быў ілжыва абвінавачаны ў здрадзе Радзіме. Як сцвярджаюць падпольшчыкі, закатаваны і спалены ў Трасцянцы. Рэабілітаваны ў 1990г. Яго імем у Мінску названа вуліца і ўстанаўлена мемарыяльная дошка на доме №43, на якой напісана “Вуліца названа ў гонар аднаго з кіраўнікоў Мінскага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны Івана Кірылавіча Кавалёва”.
ЛІПЕНЬ
7- 35 год з дня нараджэння (1986) Міхалковай Надзеі Міхайлаўны, майстра спорту па вольнай барацьбе, ураджэнкі г.Чачэрска.
КАСТРЫЧНІК
7 – 85 год з дня нараджэння Саўчанкі Мікалая Емельянавіча (7.10.1936), беларускага фізіка і педагога. З 1967г. працаваў у БелДУТ, ураджэнца в.Турышчавічы Чачэрскага раёна.
23 - 75 год з дня нараджэння Корхавай- Лаўрыновіч Людмілы Канстанцінаўны (1946, в.Салтанаўка Чачэрскага раёна). Нарадная артыстка БССР (1999). З 1968 г. працуе ў Гомельскім абласным драматычным тэатры.
ЛІСТАПАД
15 - 70 год з дня нараджэння (1951) Беркава Мікалая Андрээвіча, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта, ураджэнца в.Палессе Чачэрскага раёна.
15 – 85 год з дня нараджэння (1936) Тарасенка Мікалая Іванавіча, кандыдата гістарычных навук, ураджэнца в.Куклічы Чачэрскага раёна.
СНЕЖАНЬ
8 - 95 год з часу заснавання (8.12.1926) Чачэрскага раёна ў складзе Гомельскай акругі. Складаецца з 125 сельскіх населеных пунктаў.