gallery/заставка 11

Работа библиотек Государственного учреждения культуры "Чечерская центральная районная библиотека" часто освещается на страницах периодической печати. О нас можно почитать в районной газете "Чечерский вестник" и других СМИ.

У цэнтры асветы

                                                                                                        4.03.2016


          Невыпадкова ў Год культуры па выніках работы за 2015 год калектыў цэнтральнай раённай бібліятэкі прызнаны лепшым сярод устаноў культуры Чачэршчыны. Гэту працоўную вышыню ўдалося заваяваць станоўчымі паказчыкамі, пра што сведчаць Дыплом пераможцы абласнога тура рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ў намінацыі «Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі», Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за добрасумленныя адносіны і асабісты ўклад у бібліятэчную справу дырэктару Людміле Хрысцінай, высокія паказчыкі па наведванню чытачамі храма мудрасці і папаўненню кніжнага фонду, а таксама якаснай работы перасоўнага бібліобуса.

gallery/у цэнтры

                                                         Пра лёс і птушыныя спевы
                                                                                                                           Четверг, 24.03.2016
                                                                                                       Творчы вечар Валянціны Пранкевіч у раённай

                                                                                                   бібліятэцы быў прымеркаваны да Сусветнага дня паэзіі.

                                                                                              Першыя вершаваныя радкі паэтэса напісала

                                                                                 ў дзевяцігадовым узросце. У юнацтве зачытвалася класічнай літаратурай, свае пачуцці і перакананні адлюстроўвала ў творчасці. Валянціна Васільеўна выбрала прафесію рэжысёра, не адзін год аддала справе культуры, але зараз працуе ў рэдакцыі раённай газеты «Чачэрскі веснік». Менавіта на Чачэршчыне ўраджэнка Кармянскага раёна пачала актыўна развівацца. У грамадзянскай лірыцы выказваецца даніна павагі абаронцам Айчыны, меркаванні аб выхаванні моладзі. Яе хвалююць гісторыя краю, захаванне традыцый, лёсы людзей. Шмат твораў прысвечана сямейнаму дабрабыту і дзецям. Калі сын і дочкі былі маленькія – для іх нараджаліся простыя забаўляльныя вершы, прыйшоў час вяселля – маці напісала своесаблівы гімн для маладых. «Для ўсіх маладых!» – удакладняе аўтар.
       – Шмат добрых людзей былі побач.Сёння хочацца аддзячыць іх, – усміхнулася гаспадыня сустрэчы і ўручыла невялікія падарункі Любові Ермаковай, Ганне Сераговай і іншым. Прэзентам для бібліятэкі сталі газетныя матэрыялы аб лепшых людзях Чачэршчыны, гісторыі краю. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Фенік адрасавала паэтэсе Падзяку.
         Стваралі настрой таксама салісты раённага Дома культуры Аляксей Дзем’яновіч і Юлія Паціпка, вучні СШ№1.
                                                                                                                      Лідзія ХАРАШЫЛАВА.

gallery/пра лёс

    

                                                                     «Я перед Богом голову склоняю…»
Четверг, 24.03.2016
Всемирный день поэзии отмечается 21 марта.
       Девчонка с Северного Кавказа, выросшая у прибрежных вод Крыма и Ленинграда,

благодарит Всевышнего и за свет, и за жизнь, и за солнце, а еще за дарованное счастье

выражать свои чувства и мысли посредством их воплощения в стихотворную форму.

Более явственно поэтический талант Галины Карпович проявился именно на чечерской

земле.
В 1993 году Чечерщина приняла молодую женщину с Камчатки радушно. Свойственная древнему краю тишина и широкое поднебесье словно нашептывали ей слова будущих рифмованных произведений. Живописная красота и неповторимый ландшафт как на ладони преподносили и раскрывали перед чувственной натурой всю благодать древнего города, его природное благолепие. Как тут не воспеть в стихах и соловьиное лето, и прохладную негу Чечеры, и серебро февральского утра, и пламенное чувство любви! Каждое слово, каждая строчка, каждая воплощенная в короткое предложение мысль, пережитая эмоция или выстраданная сердцем истина нашли свое отражение на страницах школьных тетрадок, записных книжек или дорожных блокнотов. Постепенно оттачивая мастерство, все глубже увязая в тине поэтической трясины, она являла свету новые произведения о смысле бытия, о величии духа, о сказочности суетного мира, о простом женском счастье, а в последнее время – о силе веры в Бога. Именно теме православия нынче больше всего уделяет внимания Галина Сергеевна. Наверно оттого, что пройдя столь витиеватый и ухабистый путь, приняв удары каверзной судьбы она имеет основание судить о человеческих пороках, говорить о добре и зле, может дать оценку прекрасному, увидеть за призрачной ширмой лжи и лести обман и порочность поступков. Как личность, мыслящая в рифму, она по-своему точно, художественно и прозаично повествует обо всем, что нас окружает, чем дышим.
У Галины Карпович есть несколько самиздат-буклетов ее стихов, она печаталась в ряде сборников поэтов Гомельщины, литературных альманахах. Тесно соприкасалась с творчеством гениальных мастеров слова и самими пиитами из литобъединения «Пралеска» при Гомельской областной библиотеке им. А.И.Герцена Михаилом Башлаковым, Олегом Ананьевым, Ниной Шкляровой, Тамарой Крученко, Юрием Фатневым, что оставило свой отпечаток в творчестве. Окна ее квартиры выходят на Храм Преображения Господня, благодатный свет золотых куполов согревает все в груди, умиляет глаза и вдохновляет на новые излияния нежной женской души:
Церковь моя дорогая
Солнечным дышит теплом,
Утром глаза открывая,
Вижу тебя за окном.
Купол в закате играет,
В небо уходят кресты.
Церковь и зелень живая -
Место молитв и мечты.
                                                                                                                                                                                          Валентина ПРАНКЕВИЧ.

gallery/карпович1

    

                                                 Герои сказок в кадре чечерян
Четверг, 12.05.2016
Продолжается прием работ фотоконкурса «Литературный герой в кадре моей семьи», объявленного районной центральной библиотекой в рамках республиканской акции «Семейное чтение» и приуроченного ко Дню семьи.
Любая семья может проявить фантазию, сфотографировавшись в образе любимых героев литературных произведений. Прислать авторский материал на суд жюри следует в электронном (JPEG) формате или в распечатанном виде с указанием фамилии, адреса и телефона участника, краткой аннотацией в свободной форме в центральную библиотеку или на адрес электронной почты chech.bib@yandex.by до 25 мая 2016 года. Вы еще колеблетесь? Тогда взгляните на эти удивительные сказочные сюжеты, заразитесь азартом и станьте одним из участников. Не правда ли, эти милые персонажи увлекают в мир волшебства, чуда и магии. Ждем ваших интересных и занимательных работ.
Итоги конкурса подводятся 1 июня на праздничном мероприятии, посвященном Дню защиты детей. Телефоны для справок: 3-22-00, 3-10-43.
В.БОГДАНОВИЧ.

gallery/герои сказок

                 Чачаране атрымалі дыпломы

Четверг, 2.06.2016
         Дыпломам за творчае супрацоўніцтва і крэатыўны падыход узнагароджаны калектыў рэдакцыі «Чачэрскі веснік» – галоўны рэдактар Ірына Гоцманава. Першае месца раздзялілі работы Вікторыі Пранкевіч – «Царэўна-лягушка» і Валянціны Пранкевіч – «Казка пра рыбака і рыбку», на другім – Наталля Лукомская з Залесся – «Бураціна» і чачаранка Кацярына Навасёлава з фотасюжэтам «Майстар і Маргарыта». Казку «Марозка» у новай інтэрпрэтацыі прадставіла жыхарка з Бабіч Таццяна Карпоўская.

gallery/чачаране1

          У чароўнай торбачцы                                                                               І рабятам, і дарослым сёння надзвычай цікава ў раённай цэнтральнай бібліятэцы. Тут праходіць Дзень сямейнага чытання.
 Прыгажосцю і мудрасцю друкаванага слова прыцягвае ўвагу кніжная выстава-агляд «Семья – начало всех начал». Нікога не пакіне сумным ці абыякавым забаўляльная праграма «Разам пачытаем, разам пагуляем».
                  А яшчэ ўпершыню рэалізуецца літаратурны праект «Чароўная торбачка». У яркія прыгожыя торбачкі супрацоўнікі бібліятэкі паклалі кніжкі і сшыткі. Усё гэта будзе перададзена ў дзве группы дзіцячых садкоў №2 і №4 райцэнтра. І каляровыя мяшочкі пачнуць сваю вандроўку па сем’ях. Дзеткам і іх бацькам прапануецца прачытаць мастацкія творы і пакінуць у сшытках водгукі, пажаданні, напісаць сачыненні. Затым будуць падведзены вынікі. Але і зараз відавочна: праект арыгінальны і цікавы, і ўсім прыйдзецца па душы.
                                                                                               Ірына ЧУЯНКОВА. Фота Валянціны ПРАНКЕВІЧ.

                                                                       Чачэрскай зямліцы жывыя крыніцы

                                                                                                                                                                                     Четверг, 12.05.2016
                                                                                  Адно з багаццяў нашай зямлі – срэбраныя крыніцы з гаючай цалебнай вадою. Іншы

                                                                                раз толькі яна можа вылечыць хваробу і вярнуць чалавеку радасць здаровага жыцця.
                                                                                  У вёсцы Бяляеўка з чатырнаццаці калодзежаў засталося чатыры. Замяшчаюць іх       

                                                                                недахоп сем крыніц: Лісімава, Напрэйкава, Барчанкіна, Клімава і іншыя. А ў акрузе

                                                                                населенага пункта налічваецца яшчэ столькі ж. Cамыя каштоўныя, з цікавай гісторыяй

                                                                               і захапляльнымі легендамі, размяшчаюцца ў лясным масіве ўздоўж ракі Молінка. Пра

                                                                               кожную з іх можа падрабязна расказаць бібліятэкар бяляеўскага клуба- бібліятэкі      

                                                                               Марына Іванова, якая даўно займаецца зборам інфармацыі пра прыроднае багацце краю. Узброіўшыся фотаапаратам, блакнотам і ручкай, я сабралася ў дарогу, каб асабіста дакрануцца да таямніц старых паданняў.
Мінаваўшы Рудню (так называецца ўчастак поля, дзе сустракаюцца камні-магніты і, па папярэдніх дадзеных, дзе раней ажыццяўлялася здабыча балотнай руды), перайшоўшы стары бярвенчаты масток праз вузкую рачулку, першы прыпынак мы зрабілі каля Молінскіх: побач адна ля другой стаяць аброчныя, чыншавыя крыніцы з жывой і мёртвай вадою. Раней, расказвае краязнаўца, сюды прыходзілі людзі, маліліся за гаспадарку, прасілі поспехаў і збаўлення ад немачы. З сабою прыносілі ў дар грошы, іконы, набожнікі, ставілі свечкі і ўпрыгожвалі крыж каляровымі стужкамі. Калі вада з «мёртвага» вытока дапамагала прагнаць хворасць, здароўе замацоўвалі «жывой». Адметна, што абапал гэтага месца расце занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі расліна капыцень, якая вясной выкідвае ствол з буйнымі фіялетавымі кветкамі. А пад травяной зялёнай коўдрай – радовішча сіняй гліны.
Калі ісці далей па левым беразе Молінкі, напаткаеш Чабаткоўскую, якая выпіхвае з глыбінь белы пясок, Баркіну, Сцюдзёную, Падыгрушанскую-Васільеўскую, Кіпячыя ключы-1 і Кіпячыя ключы-2, дзе і зімой у самы люты мароз ад паверхні вады сыходзіць пара, а таксама Каменскую, каля якой ляжыць вялізны камень-валун, надзелены чароўнай сілай пазбаўляць ад болю ў суставах, добра вылечвае ногі. Крыштальная вільгаць нясе светлую энергетыку, наталяе цела моцай, дае надзею. Магчыма, яшчэ ад таго, што, праходзячы праз белы мел, атрымлівае ідэальную фільтрацыю і напаўняецца карыснымі мінераламі. Як сцвярджае Марына Уладзіміраўна, ужываць крынічную ваду – адно задавальненне. Яна чыстая, як сляза, і кожная мае свой асабісты смак. Стан большасці вытокаў нездавальняючы, ключы зацягвае тванню і забівае смеццем. Устаноўленыя крыжы яшчэ даўней знішчылі вандалы, разбурылі каптажы і кольцы. Сцежкі сюды зараслі пустазеллем і хмызой, і толькі мясцовыя старажылы ведаюць да іх кароткі шлях.
– Крыніцы – гэта маленькія, цудоўныя чараўнікі, якія бруяцца, звіняць, гуляюць па траве, наталяючы глебу вільгаццю, – усхваляе прыроднае багацце Марына Уладзіміраўна. – Нашы продкі заўсёды аберагалі гэты дар нябёсаў. Даглядалі, лічылі святасцю, бо вада мае магічную сілу, захоўвае генетычную памяць зямлі. На вёсцы ніколі не кажуць «пайсці за вадой», а гавораць «пайсці па ваду». Хтосьці цэніць золата, нехта дарагое каменне ці нафту. Але няма нічога даражэй кварты сцюдзёнай празрыстай вадкасці, што рвецца на волю з глыбіні нетраў.
                                                                                                                                                                             Вывучала легенды
                                                                                                                                                                             Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

gallery/чачэрскай

                                            Зорка таленту чачэрскай паэтэссы

                                                                                                            Четверг, 26.05.2016
   Творчы вечар мясцовай паэтэсы Марыны Івановай прайшоў у памяшканні цэнтральнай

раённай бібліятэкі як раз напярэдадні Сусветнага дня паэзіі.
    З творчасцю гэтай цудоўнай жанчыны з вёскі Бяляеўка жыхары раёна пазнаёміліся

яшчэ ў 1997 годзе. Тады першыя рыфмаваныя радкі Марыны былі прачытаны невялікай

аўдыторыі слухачоў. Захапіўшыся аматарствам складання вершаваных слупкоў, жанчына з тонкім пачуццём і шырокім светасузіраннем ужо не змагла адрачыся ад свайго захаплення. Методыку напісання вершаў паэтка параўноўвае з ігрой на скрыпцы – так трапятліва і ўмела трэба перадаць настрой, думкі, мары і стан душы, каб было зразумела і даступна ўсім, каб твор крануў да самага сэрца і не пакінуў абыякавым. Рознажанравасць і глыбіня мыслення выдзяляюць яе сярод іншых мясцовых піітаў сваім асаблівым сэнсавым акрасам, пачуццё патрыятызму, болю і трывогі за будучыню праходзяць чырвонай лініяй праз большасць лірычных і нацыянальна накіраваных работ. Але ёсць тут і жарты, і байкі, і песні, і проза. Некалькі гадоў назад зборнік вершаў Марыны Івановай быў выпушчаны ў адным з японскіх выдавецтваў.
        Аднак, як прызналася жанчына, зараз яе вабіць не толькі паэзія. Апошнім часам яна займаецца краязнаўствам, вывучае этнаграфію свайго рэгіёна і занатоўвае пачутае, убачанае, адшуканае для нашчадкаў. Бібліятэкар бяляеўскай бібліятэкі-клуба сэрцам хварэе за тое, каб духоўнае і гістарычнае багацце краю не згубілася ў віхуры часу, каб шумелі чыстыя крыніцы і крычалі за гародамі кнігаўкі.
                                                                                                          Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

gallery/зорка1

                                Юных жителей Чечерщины приглашает библиотека-клуб
Четверг, 9.06.2016
          О том, что каникулы для сельских ребятишек, скучными не будут, говорит

программа беляевского библиотеки-клуба «92 секрета солнечного лета».
         У библиотекаря Марины Ивановой каждый день запланированы

интересные мероприятия, игры и экскурсии для детей разных возрастов.

Совсем недавно прошла увлекательная и

интересная игра «Литературные прятки». Одни участники представляли героев книг –

наряжались, рисовали или создавали образ из разных деталей – а другие угадывали. В рамках краеведческой недели юные непоседы вместе с культработником посетили местные криницы, познавательна также поездка по достопримечательностям района. Объявлен фото-драйв

«Моя деревня – мой дом, моя улица, моя семья», в рамках которого любители творчества могут представить свое видение родного края, сделать креативные снимки и поделиться ими. Во второй половине июня стартует патриотическая неделя. Накануне годовщины начала Великой Отечественной войны ожидаются трудовой десант «Знаем, ценим, чтим, благодарим», акция от памятника к памятнику «Дней прошлых живые следы», литературный реквием «Время выбрало их» и другие мероприятия. Тематические недели продлятся до конца лета: умников и умниц, экологическая, литературная, туристическая, самоделкиных и другие. Всех приглашает библиотека-клуб, чтобы поделиться секретами летнего настроения.
                                                                                                                                                                                                    Лидия ХОРОШИЛОВА.

                                                                                              Онлайн: Чечерск-Унеча

                                                                                                                                                                                         Четверг, 23.06.2016
                                                                                Новую форму работы по обмену опытом с российскими коллегами и налаживанию

                                                                                братских связей внедрили на прошлой неделе работники центральной районной

                                                                                библиотеки.
                                                                                – С библиотекой города Унеча Брянской области мы сотрудничаем с 2012 года, – рассказывает заведующая чечерским учреждением Людмила Христина. – Делегация нашего района уже дважды побывала у коллег, они тоже не один раз приезжали к нам ознакомиться с методами деятельности и новыми ее формами. Но такие поездки, как правило, требуют времени и, самое главное, весьма затратные. Поэтому выход был найден очень простой: общение при помощи компьютерного программного обеспечения. Через скайп мы поделились с унечскими специалистами новшествами библиотечного дела, например, о функционировании информационного центра, организации краеведческих выставок и издании пособий и буклетов малых форм, книг о чечерском крае и его людях, популяризации историко-культурных ценностей региона и пропаганде туризма. Рассказали о том, как проводилось исследование криниц и водных ресурсов в окрестностях д.Беляевка, похвастались наличием культурно-развлекательных объектов: «Гасцінны двор Ледзянога Дзеда», музеев яйца, хлеба и открытой в этом году музейной комнаты, посвященной 30-летию ликвидации последствий чернобыльской катастрофы.
Беседа-онлайн длилась четыре часа. Хоть та и другая сторона немного подустали от долгого сидения у мониторов, однако впечатления и полученный полезный опыт организации досуга населения и формы работы по развитию туризма того стоили. Россиянам понравилась идея чечерян по изготовлению сувениров-пчелок, которых наши библиотекари собираются напасти несколько десятков для реализации на празднике Медового Спаса. А чечерские культработники взяли на вооружение рекламу туристических зон края посредством небольших информационных буклетов в ходе так называемого событийного туризма, – чтобы приезжающие на праздник или в творческий отпуск иногородние гости могли без труда сориентироваться, где и что посетить, куда заглянуть, что интересного увидеть. Одним словом, межгосударственный круглый стол об экскурсионной совместной деятельности библиотек в развитии местного туризма удался. С этим согласились присутствовавшие на онлайн-встрече заместитель начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома Елена Феник и ее коллега из Унечи Ирина Рухлядко.
Сергей ПРАНКЕВИЧ.
 

gallery/онлайн

                                         Что читают чечеряне

Четверг, 18.08.2016
В «аптеке для души» – именно так называли библиотеку древние греки – в будний день не многолюдно. А вот в субботу и воскресенье здесь намного гуще. Летом, кстати, наибольшая оживленность в детском отделе.
Библиотекарь этого абонемента Оксана Фомченко рассказывает, что хитами у детей всегда остаются старые добрые сказки. К слову, самому маленькому посетителю библиотеки, всего лишь пять лет. Мальчик сам читать еще не умеет, но книги, которые ему читает мама, выбирает сам. Преимущество отдает красочным. Подростки читают в основном произведения по школьной программе. Также предпочитают фантастику, детективы, и даже ужастики.
– Разноплановый читатель и во взрослом абонементе, – говорит методист центральной районной библиотеки Людмила Трубаченко. Мужчины больше любят читать исторические романы, боевики, фантастику, мемуары, и книги про путешествия. Люди старшего возраста с удовольствием берут для чтения Ивана Мелижа, Ивана Шамякина, Василия Быкова и других белорусских писателей. Женщинам больше по душе любовные романы. Ну, и, конечно же, всегда в моде классика с ее вечными ценностями. Такие авторы как Пушкин, Чехов и Достоевский неподвластны времени. Молодые мамы выносят на первое место литературу, развивающегося характера. Другими словами, книги и журналы по медицине и о здоровом образе жизни, о диетах и по нумерологии, по физкультуре и о домоводстве.
                                                                                                                                                                                                 И.НИКОЛАЕВА.

                       Духоўная сустрэча адбылася ў Чачэрску

Четверг, 8.09.2016
          Напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з мясцовымі паэтамі і настаяцелем Храма Прэабражэння Гасподня айцом Георгіем.
З вуснаў вядучых шмат добрага прагучала аб першадрукарах Беларусі – Францыску Скарыне, Сімеоне Будным, Ефрасінні Полацкай, знакамітых літаратарах і віртуозах паэтычнага слова краіны, не забыліся прыпомніць геніяў беларускай культуры Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Янку Купалу, Якуба Коласа і іншых зорак паэтычнага свету. Глыбока кранула душу прысутных, у ліку якіх былі вучні СШ №2, творчасць іераманаха Рускай Праваслаўнай Царквы Рамана Мацюшына. Аддалі даніну павагі і тым, хто сёння шануе родную мову, праслаўляе прыгажосць зямлі і яе краявіды рыфмаваным радком. На мерапрыемстве чыталі свае вершы, напісаныя сэрцам і душой, мясцовыя паэткі Галіна Карповіч і Валянціна Пранкевіч. Мінулае свята пісьменнасці дазволіла яшчэ раз датыкнуца да светлага, чыстага, спрадвечнага і менавіта нашага, беларускага, каб помніць, шанаваць і ганарыцца.

gallery/духовные

                                                                                В книжный храм открыты двери

Четверг, 17.03.2016
             Праздник духовной культуры, состоявшийся в центральной районной библиотеке, был организован ее работниками накануне Дня православной книги. Участниками мероприятия, приуроченного к этой дате, стали учащиеся средней школы № 2, также в числе приглашенных были клирик прихода Храма Преображения Господня отец Василий и местная поэтесса Галина Карпович.
О книге, как об источнике духовного богатства, универсальном средстве общения людей, народов, поколений рассказала заведующая отделом обслуживания и информации центральной районной библиотеки Татьяна Крыженкова. Ребята узнали историю возникновения письма, начиная от берестяных рукописей и заканчивая печатными изданиями, познакомились с биографией создателя первой православной книги диакона Ивана Федорова. После беседу с семиклассниками провел отец Василий. Рассуждая о добре и зле, мироздании и многом другом, священнослужитель наставлял подрастающее поколение на необходимость следовать за Господом, исполнять его волю. Жить по-христиански, значит, жить с верой в Бога, совершать хорошие поступки, посещать Храм и неустанно молиться. Однако, к сожалению, не многие из нас поступают именно так. В вечной спешке, постоянных проблемах и заботах мы забываем об истинном пути спасения и не находим времени на духовное развитие. Мы, взрослые, не прививаем христианских традиций своим детям.
         Далее православную тему продолжила Галина Карпович, но в этот раз поэтесса прочла ребятам не свои стихотворения, а произведения из книги «Чудный свет» иеромонаха Романа, имя которого хорошо известно многим из почитателей его таланта. Автор духовных стихов и песен, член союза писателей России, простой русский инок, он давно стал родным и близким для многих ревнителей чистого святоотеческого православия. Финальным аккордом встречи стало театрализованное представление экотеатра «Флорик» и, конечно же, совместное фото на память.
         Книга – верный и неизменный наш спутник. Она остается главным источником, из которого мы черпаем знания. Ее называют единственной машиной времени, с помощью которой можно совершать путешествия в невиданные страны, в прошлое, в будущее и настоящее… Не забывайте дорогу в книжный храм, любите книгу.
                                                                                                                                                                               Светлана ДИДКОВСКАЯ.

                                     У гасцях чароўнай казкі

Понедельник, 19.09.2016
          Ужо ад парога на наведвальнікаў займальнага вечара святочных бібліяпоцемак патыхнула чароўнай атмасферай таямнічых дзівосаў.
Гасцей культурнай акцыі сустракалі літаратурныя персанажы і героі любімых выданняў: Калабок, Чырвоная Шапачка, Воўка з Трыдзявятага царства і іншыя. Рабяты разам з вядучымі зрабілі віртуальны экскурс у добрую казку, адгадвалі загадкі і прыпаміналі сюжэты найбольш вядомых твораў для дзяцей. Вялікая чарга жадаючых прыняць удзел у бодзі-арт утварылася каля стала з фарбамі, асобных захапіла інтрыга даведацца пра сваё будучае ў чароўнай прадказальніцы. Самыя смелыя і рашучыя рызыкнулі прайсці пакой Страху, дзе іх чакалі шматлікія жахі і прывід.      

          Арганізатары бібліятэчных поцемак прадугледзелі для малых бяспройгрышную латарэю і паказалі казку Васіля Ткачова «Кот Еня – кароль пельменяў». Усе рабяты атрымалі салодкія пачастункі і выдатны настрой ад вясёлых пацех і займальных конкурсаў. Надышоў час развітання, а дзеці не жадалі разыходзіцца. А каб магія казачнага цуда не пакідала і надалей, працягам вясёлай ночы стане звычайны паход у бібліятэку – тут на перапоўненых паліцах знойдзеш шмат чаго цікавага, карыснага і незвычайнага. Прыходзьце, вас заўсёды чакае кніга!
                                                                                         В.БАГДАНОВІЧ.

gallery/ночь
gallery/скарынава
gallery/фото
gallery/им снили
gallery/пишу
gallery/форум на
gallery/наша лета круце за усих
gallery/библиотека на колах
gallery/неписьменным
gallery/прафесия па
gallery/по следам
gallery/аб асветниках
gallery/30 гадоу у
gallery/гаврилов статья
gallery/чак
gallery/статья классику читаем
gallery/статья с книгой да
gallery/статья сумерки
gallery/статья письменность
gallery/статья мир кукол
gallery/статья машутина
gallery/из добрых рук