gallery/заставка 11
gallery/гаўрылаў 1

   

                                               ЛЕАНІД ГАЎРЫЛАЎ
          Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў нарадзіўся 2 лютага 1918 года ў вёсцы Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. У 1940 годзе скончыў літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута і быў прызваны ў армію, служыў на паграніччы ў танкавым палку механікам-вадзіцелем.
         З першага дня вайны на фронце. Загінуў у ліпені 1941 года.
Друкаваўся з 1935 года ў газетах “Гомельская праўда, “Літаратура і мастацтва”, у альманаху “Аднагодкі”, часопісе “Полымя рэвалюцыі”. Вершы паэта змешчаны ў зборніках “Мы іх не забудзем” (1949), “Крывёю сэрца” (1967). У 1961 годзе выйшла кніга паэзіі “Вернасць”.
  Уся мая любоў роднаму краю,
  І за то што, я пражыць паспеў…
  Ціхі Сож. Валавяныя воды…
  Бурштынее зара ў берагах.
  Дзесь глухія гудкі параходаў
  Аблятаюць разліўны разм

gallery/карпечанка

Карпечанка Васіль Васільевіч (1925-2006гг.),
паэт-зямляк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі


   Нарадзіўся паэт 7 студзеня 1925 года ў вёсцы Будзішча. Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы паступіў у Нова- Беліцкі лесатэхнічны тэхнікум. Як і ў астатніх юнакоў яго пакалення былі планы на будучае, але ўсё перакрэсліла вайна. Шаснаццацігадовым юнаком пайшоў абараняць Радзіму. У баях з нямецкімі акупантамі быў тройчы паранены. За гераізм быў адзначаны ўрадавымі ордэнамі і медалямі. Сярод яго баявых узнагарод- ордэн Славы 3 ступені, Айчыннай вайны 1 ступені, медаль “За адвагу” і іншыя.
Васіль Васільевіч з 1946 года працаваў настаўнікам пачатковых класаў у Чачэрскім раёне, а з 1959 года- у Рэчкаўскай сярэдняй школе Магілёўскага раёна на пасадах дырэктара, намесніка дырэктара па ваенна- патрыятычным выхаванні, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры.
Працаваў загадчыкам аддзела пісьмаў, адказным сакратаром Магілёўскай раённай газеты “За камуністычную працу”.
  Творы паэта друкуюцца з 1953 года ў раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах.
З – пад яго пяра выйшлі зборнікі для дзяцей “Сонейка ўзышло”, “Сандалікі - скакалікі”, “Крылаты будзільнік”, “Залатыя промні”.
  Я нарадзіўся ў вёсны Будзішча, Калі сцюдзёны вецер дзьме, Там дзве рэспублікі прабудзяцца, Як певень ранкам запяе….
   В.В.Карпечанка апублікаваў у розныя гады шмат вершаў, баек, гумарэсак для дарослых, якія ўключаны ў зборнікі “Я родам з Будзішча”, “Споведзь збалелай душы, “Вярхом на ўрагане, “Боль”, “Толькі з табою” (кніга песень). Многія яго вершы ўключаны ў калектыўныя зборнікі, школьныя падручнікі. Памёр у 2006 г.

gallery/болсун-22

МІХАСЬ МІХАЙЛАВІЧ БОЛСУН


   Міхаіл Міхайлавіч Болсун нарадзіўся ў 1942 годзе ў вёсцы Балсуны Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Дзяцінства прайшло там жа. Скончыў Палескую СШ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, аддзяленне журналістыкі Мінскай ВПШ. Працаваў рабочым саўгаса на Украіне, загадчыкам сельскай бібліятэкі, настаўнікам у вёсцы Палессе.
  З 1965 года- на журналісцкай рабоце. Літсупрацоўнік, адказны сакратар, намеснік рэдактара. 7 гадоў узначальваў рэдакцыйны калектыў Буда- Кашалёўскай газеты “Авангард”, 17 гадоў быў старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела Гомельскага абласнога тэлерадыё аб’яднання.
   Аўтар піша вершы на розную тэматыку: аб Радзіме, прыродзе, вайне, чарнобыльскай катастрофе.
З- пад яго пяра ў свет вышлі тры паэтычных зборнікі : “Яблыня ў фаце” (2004), “Там, дзе задумлівы Сож” ( 2006), “Спатканне з поўняй” (2009), “Пад сузор’ем дабрыні” (2012). З’яўляецца ўкладальнікам паэтычнага зборніка “Далоні цёплыя зямлі”.
Ён лаўрэат Міжнароднай (расійскай) прэміі Баяна, абласной літаратурнай прэміі імя Анатоля Грачанікава, конкурсу імя Івана Мележа. Першага ліпеня 2014 г. М.Болсуну ўручаны нагрудны знак Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”. У 2016 г. узнагароджаны літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі “Паэзія” за літаратурны твор “Роднае, блізкае”
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Саюза журналістаў. Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска (2011).
У 2015 г. Міхаілу Міхайлавічу Болсуну прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі».
Жыве ў Гомелі і працягвае самаадданна працаваць на паэтычнай ніве.


 

gallery/устинович-22

                                                                 ЭММА УСЦІНОВІЧ

       Нарадзілася 25 верасня 1933 г. у г. Чачэрску Гомельскай вобласці.
       У гады вайны была эвакуіравана ў Марыйскую Рэспубліку. Завочна закончыла філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Працавала ў камсамольскіх органах, у Гомельскім Палацы піянераў, настаўнічала. З 1965 г. выкладала родную мову і літаратуру ў Гомельскім музычным вучылішчы імя Н. Сакалоўскага.
       Узнёслыя і рамантычныя вершы Э.В.Усціновіч складаюць зборнікі “Годы, как реки”(1988), “Мелодия души» (1993), «Рассыпанное ожерелье» (1998), «Эхо» (2002), «Рябиновая гроздь» (2001).
Зараз жыве ў Гомелі.

gallery/карпович

                                                    ГАЛІНА КАРПОВІЧ

         Галіна Сяргееўна нарадзілася 10 чэрвеня 1957 года на Камчатцы. Скончыла Сімферопальскае культасветвучылішча. Дзіцячыя гады прайшлі на Паўночным Каўказе. Жыла ў Крыме і Ленінградзе. У 1993 годзе пераехала на Беларусь у горад Чачэрск.
Піша вершы. Друкавалася ў розных перыядычных выданнях, літаратурных альманахах. Жыве ў Чачэрску.

 

gallery/клименков-11

    

                                                ВАСІЛЬ МАКСІМАВІЧ КЛІМЯНКОЎ

    Нарадзіўся 31 снежня 1933г. ў в. Будзішча. Скончыў Гомельскі педынстытут імя В.Чкалава. Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Кармянскага і Рагачоўскага раёнаў. Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Бярозка”, у настаўніцкай газеце, “Гомельскай параўдзе. Яго вершы змешчаны ў шэрагу літаратурных альманахаў, некаторыя надрукаваны ў падручніках пачатковай школы.
    Жыве ў п.Ільіч Рагачоўскага раёна.

gallery/морозова

                                            МАРОЗАВА СВЯТЛАНА ВАСІЛЬЕВНА

      Нарадзілася 9 красавіка 1952 года ў Мурманскай вобласці, куды бацькі, ураджэнцы Чачэрскага раёна, часова выязджалі. Затым вярнуліся на бацькаўшчыну. Скончыла Палескую школу , Магілёўскі педагагічны інстытут імя А.Куляшова па спецыяльнасці “руская мова і літаратура”.           

     Працавала старшай піянерважатай, настаўніцай, намеснікам дырэктара, дырэктарам Бяляеўскай школы. Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска.
     Друкавалася ў раённай газеце “Чачэрскі веснік”.
     Памерла 8 ліпеня 2009 года.

gallery/новиков

МІХАІЛ НОВІКАЎ


  Нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Отар Чачэрскага раёна. Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С.М.Кірава па спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”. Працаваў ляснічым Пцічынскага лясніцтва Капаткевічскага (цяпер петрыкаўскага) лясгаса, 32 гады- дырэктарам Буда-Кашалёўскага лясгаса.
   Пісаў вершы. Выдаў паэтычны зборнік “Па бяскрайніх далях, па лясных праторах ( 2004).
Захапляўся мастацтвам. Жыў ў г.Буда- Кашалёва. З’яўляеўся Ганаровым грамадзянінам гэтага горада. Памёр у 2011 г.

gallery/пранкевич ва

                                                   ВАЛЯНЦІНА ВАСІЛЬЕЎНА ПРАНКЕВІЧ
            Валянціна Васільеўна Пранкевіч нарадзілася 16 лютага 1966 года ў в.Іванаўка Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. У 1983 годзе скончыла Ворнаўскую сярэднюю школу і працавала тут жа з 1984 па 1985 гады піянерважатай. З 1993 па 1999 гады з’яўляецца супрацоўнікам аддзела культуры Чачэрскага райвыканкама. У 1999 годзе закончыла Беларускі Універсітэт культуры па спецыяльнасці рэжысёр народных свят і абрадаў. Зараз пражывае ў горадзе Чачэрску, працуе журналістам раённай газеты “Чачэрскі веснік”. Захапляцца вершамі пачала з 9 гадоў, у школьныя гады друкавалася ў Кармянскай газеце “Зара над Сожам”. Свет пабачылі два вершаваных зборнікі “Сполахі маіх пачуццяў” (2000), “Бульба ў мундзірах” (2002).
          Друкавалася ў шэрагу літаратурных альманахаў.

gallery/раманава лариса

                                                         ЛАРЫСА РАМАНАВА
         Нарадзілася ў 1968 годзе ў вёсцы Покаць Чачэрскага раёна.
Скончыла Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці “Беларуская і руская мова і літаратура.
          Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам веткаўскага музея народнай творчасці.
Выдала кнігі “Аддай асалоду Богу” (1997), “Птушкі і рыбы” (2004). Вершы друкаваліся ў альманаху “Тутэйшыя” у выданнях “Наша ніва”, “Аксамітны жах”, “Маладосць”, “Крыніца” і інш., у анталогіі беларускай паэзіі XX стагоддзя “Краса і сіла”. Пераклад Л.Раманавай (з нямецкай, украінскай моў) друкаваліся ў анталогіі паэзіі свету ў беларускіх перакладах 20 стагоддзя “Галасы за неба ккраю”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў г.Ветцы Гомельскай вобласці.
 

gallery/иванова

                                                         МАРЫНА ІВАНОВА


        Нарадзілася 29 сакавіка 1970 года ў Казахстане. З дзяцінства жыве на Чачэршчыне. Скончыла Каменскую сярэднюю школу і Чачэрскае СПТУ-186. Працавала піянерважатай у школе, брыгадзірам, у сельскім Доме культуры. Зараз ўзначальвае Бяляеўскую сельскую бібліятэку. Друкавалася ў раённай газеце “Чачэрскі веснік”, у Японіі выйшаў зборнік яе вершаў “Я люблю сваю Беларусь” на мове краіны Ўзыходзячага Сонца. Жыве ў в.Бяляеўка.

ПІСЬМЕННІКІ І ПАЭТЫ - НАШЫ ЗЕМЛЯКІ

<iframe src="https://radikal.ru/vf/EjvVPGNApWC" scrolling="no" allowfullscreen="" frameborder="0" height="360" width="640"></iframe>