ЗНАМЯНАЛЬНЫЯ I ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ ЧАЧЭРШЧЫНЫ

У 2021 ГОДЗЕ

  У інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне “Каляндар знамянальных і памятных дат Чачэршчыны  на 2021 год” уключаны даты найбольш значных падзей у гісторыі горада, раёна, юбілеі знакамітых людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з краем.

   Матэрыял распаложаны ў храналагічным парадку.

  Пры складанні ”Каляндара знамянальных і памятных дат Чачэршчыны на 2021 год” выкарыстоўваліся каляндары знамянальных і памятных дат мінулых гадоў, даведачныя выданні, краязнаўчыя матэрыялы.

Каляндар дапаможа бібліятэчным работнікам, настаўнікам, ідэалагічнаму актыву і ўсім, хто будзе планаваць сваю работу на 2021 год у краязнаўчым напрамку.

Агульныя даты

510 год з часу атрымання граматы на Магдэбургскае права Чачэрска

85 год з дня нараджэння (1936) Тарасенка Мікалая Іванавіча, кандыдата гістарычных навук, ураджэнца в.Куклічы Чачэрскага раёна.

90 год з дня нараджэння (1931) Блатуна Пятра Фёдаравіча, былога старшыні Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта, ураджэнца в. Пажаркі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.

120 год з дня нараджэння Дзедзіка Паўла Іванавіча (1901, в Свірыдавічы Рэчыцкана раёна -1985), аднаго з кіраўнікоў Чачэрскага партыйнага патрыятычнага падполля і партызанскага руху. Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска (2004).

100 год з дня нараджэння Нікіціна Дзмітрыя Філімонавіча (1921-?), ураджэнца в.Слабодка Чачэрскага раёна, удзельніка Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945г.

95 год з часу адкрыцця (1926) К.М.Палікарповічам археалагічнага помніка “Бердыжская стаянка” каля в.Падлужжа Чачэрскага раёна.

40 год з часу заснавання (1981) народнага жаночага вакальнага ансамбля “Палесачка” Палескага Дома культуры Чачэрскага раёна. Званне народнага прысвоена ў 1991г.

110  год з часу стварэння Цэнтральнай  раённай  бібліятэкі  (1910-1911)  

95 год з часу стварэння Залескай  сельскай  бібліятэкі (1926)

100 год з часу стварэння Ленінскай  сельскай  бібліятэкі   (1921)

90  год з часу стварэння Меркулавіцкай сельскай  бібліятэкі  (1931)

СТУДЗЕНЬ

 2 -  65 год з дня нараджэння (1956)  Пархоменка Валянціны Васільеўны, Заслужанай артысткі БССР, ураджэнкі в. Каменка Чачэрскага раёна.

30  – 80 год  з дня нараджэння (30.01.1941) Друцкай Жанны Пятроўны, заслужанай артысткі Беларусі, члена Саюза тэатральных дзеячаў (1960), члена саюза кінематаграфістаў (1991), ураджэнкі г. Чачэрска. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу тэатральнага мастацтва. Працуе ў тэатры юнага гледача ў Мінску з 1963г.

ЛЮТЫ

15 - 100 год  з дня нараджэння (1921 – 11.04.1999)  Вярбовікава Міхаіла Ерамеевіча, удзельніка ВАВ, ваеннага дзеяча. Генерал-маёр. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Кутузава,  ураджэнца вёскі Залессе Чачэрскага раёна.

16 – 55 год з дня нараджэння Пранкевіч Валянціны Васільеўны

(н.16.02.1966, в.Іванаўка Кармянскага раёна), паэтэссы. Жыве ў Чачэрску, працуе ў мясцовай газеце “Чачэрскі веснік”.

21 – 20 год з часу (21.02.2001), калі былі зарэгістраваны герб і сцяг г.Чачэрска і Чачэрскага раёна ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь.

КРАСАВІК

27 - 70 год з дня нараджэння Башлакова Міхася (Міхаіла Захаравіча) (1951 в.Баштан Гомельскага раёна), беларускага пісьменніка,  паэта, аўтара зборніка “Нетры”, які на Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне (2005г.) атрымаў высокую ацэнку і ўвайшоў у лік ста лепшых кніг свету, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2008г.). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1988). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2009).

ЧЭРВЕНЬ

12 - 115 год з дня нараджэння Кавалёва Івана Кірылавіча (12.06.1906-сакавік 1943 в.Бабічы Чачэрскага раёна), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля. Быў ілжыва абвінавачаны ў здрадзе Радзіме. Як сцвярджаюць падпольшчыкі, закатаваны і спалены ў Трасцянцы. Рэабілітаваны ў 1990г. Яго імем у Мінску названа вуліца і ўстанаўлена мемарыяльная дошка на доме №43, на якой напісана “Вуліца названа ў гонар аднаго з кіраўнікоў Мінскага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны Івана Кірылавіча Кавалёва”.

ЛІПЕНЬ

7- 35 год  з дня нараджэння (1986)  Міхалковай Надзеі Міхайлаўны, майстра спорту па вольнай барацьбе, ураджэнкі г.Чачэрска.

КАСТРЫЧНІК

7 – 85 год з дня нараджэння Саўчанкі Мікалая Емельянавіча (7.10.1936), беларускага фізіка і педагога. З 1967г. працаваў у БелДУТ, ураджэнца в.Турышчавічы Чачэрскага раёна.

23 - 75 год  з дня нараджэння Корхавай- Лаўрыновіч  Людмілы  Канстанцінаўны (1946, в.Салтанаўка Чачэрскага раёна). Нарадная артыстка  БССР (1999). З 1968 г. працуе ў Гомельскім абласным драматычным тэатры.

ЛІСТАПАД

15  - 70 год  з дня нараджэння (1951) Беркава Мікалая Андрээвіча, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта, ураджэнца в.Палессе Чачэрскага раёна.   

15 – 85 год  з дня нараджэння (1936) Тарасенка  Мікалая  Іванавіча, кандыдата гістарычных навук, ураджэнца в.Куклічы Чачэрскага раёна.

СНЕЖАНЬ

8 - 95 год з часу заснавання (8.12.1926) Чачэрскага раёна ў складзе Гомельскай акругі. Складаецца з 125 сельскіх населеных пунктаў.