gallery/заставка 11

“Чачэршчына, нам дадзеная лёсам”

   Чачэрскі край. Чачэрск... Мы даўно прызвычаіліся да маляўнічых краявідаў нашай зямлі. Усё нам тут здаецца прывычным і нязменным. Люстэркі азёраў паміж палогіх узгоркаў, квітнеючыя дываны рачных далін, лясныя амшары, рэчкі, ручаі і рачулкі, якія з усіх бакоў збягаюцца да Сожа. Відаць, ёсць нешта надзвычай прывабнае на гэтай зямлі, бо менавіта яе абраў наш далёкі продак, каб пасяліцца на высокім беразе Сожа больш за 20 тысяч гадоў таму.
  Гісторыя Чачэршчыны і самаго Чачэрска доўгая, багатая, цікавая і ўнікальная. Эвалюцыя Чачэрска прайшла ад невялікага ўмацаванага пасялення, правінцыйнага мястэчка да сучаснага горада, аднаго з цікавейшых куткоў не толькі Гомельшчыны, але і ўсёй Беларусі.

 

    Каб захаваць звесткі аб родным краі, вядзецца у бібліятэках раёна краязнаўчая работа. Гэта адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці бібліятэк.
   Дзейнасць бібліятэк у краязнаўстве вялікая. Гэта пошук і набыццё дакументаў, іх апрацоўка, размяшчэнне, інфармаванне аб іх, вядзенне даведачнага апарата. Кожны бібліятэкар вядзе пастаянны пошук і даследванне краязнаўчых матэрыялаў. Праглядаецца шмат літаратуры па мясцовай гісторыі, збіраюцца ўспаміны старажылаў вёскі, вывучаюцца назвы асобных населеных пунктаў, іх паходжанні.
   Асновай краязнаўчай работы з’яўляецца фонд літаратуры, які выдзелены ў кожнай бібліятэцы, аформлены кніжныя выставы, прадстаўлены папкі-дасье па краязнаўству, краязнаўчая картатэка і інш. Краязнаўчая картатэка адлюстроўвае ў розных аспектах краязнаўчы фонд і матэрыялы з перыядычнага друку.
   Выяўленню краязнаўчых матэрыялаў садзейнічае прагляд бібліяграфічных крыніц: дзяржаўная бібліяграфія, паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў, краязнаўчыя паказальнікі літаратуры, паказальнікі мясцовага друку і іншыя.У краязнаўчым фондзе знаходзіцца літаратура аб мясцовых дзеячах і ўраджэнцах: ураджэнцы краю на франтах Вялікай Айчыннай вайны, знакамітыя людзях раёна, ганаровыя грамадзяне і іншыя. У папках-дасье знойдуцца газетныя выразкі і матэрыялы на тэмы: “Славутыя землякі”, “Успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны”, “Людзі і справы нашай вёскі”, “Традыцыйная культура нашага краю” і іншыя.
   Адным з галоўных напрамкаў работы бібліятэк была і застаецца работа па адраджэнню нацыянальнай культурна-гістарычнай спадчыны, пошук краязнаўчых матэрыялаў. У сельскіх бібліятэках аформлены краязнаўчыя музейныя пакоі “Куток даўніны”, “Беларуская хатка”, імя Т.П.Новікава, М.К.Круглікава і іншыя.
Бібліятэчныя работнікі збіраюць матэрыялы па гісторыі сваёй бібліятэцы: архіўныя звесткі, успаміны, публікацыі, фотаздымкі, іншыя дакументы з гісторыі бібліятэчнай справы. Вядзецца работа па напісанню летапісаў вёсак.
Уся краязнаўчая работа - гэта ў першую чаргу павага да сябе, да гісторыі сваёй малай радзімы. Любая расліна расце ад кораня, а жыццё ідзе з былога ў будучае.

gallery/наш-храм
gallery/1