gallery/заставка 11

Духоўна-асветніцкі цэнтр
“АДРАДЖЭННЕ”

Мы спадчыну нашу шануем,
Дзе скарб найкаштоўны ляжыць.
І самі сягоння спрабуем
Такое багацце набыць.

                                     С.Марозава

           У садружнасці з мясцовым праваслаўным прыходам на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі з 2006 года працуе духоўна-асветніцкі цэнтр   "Адраджэнне".

gallery/адраджэнне

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ЦЭНТРА:

 

- садзейнічаць духоўнаму станаўленню моладзі;
- арыентаваць моладзь на агульначалавечыя каштоўнасці, здаровы лад жыцця праз прапаганду духоўнай літаратуры;
- арганізоўваць у бібліятэцы мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку дзяцей-інвалідаў, жанчын, шматдзетных сямей; прафілактыку дрэнных звычак.

            Актыўную падтрымку цэнтру аказвае Настаяцель храма Спаса - Праабражэнскай царквы а.Георгій, які распавядае пра сусветную хрысціянскую культуры, яе гісторыю, месца ў сучасным свеце. Разнастайныя па форме і ўтрыманню мерапрыемствы адзіныя ў сваёй мэце - вяртанні да духоўных і маральных традыцый. Пасля сустрэч у дзяцей застаюцца добрыя эмоцыі і жаданне зрабіць навакольны свет светлым і радасным.

gallery/отец ге

Выданні цэнтральнай бібліятэкі

gallery/праздники
gallery/тимт церкви района-1
gallery/традыцыя народнага іканапісу-1

И вечно будет храм стоять, и вечно будут в храме люди: Церкви Чечерского района / ГУК «Чечерская центральная районная библиотека», Отдел обслуживания и информации; [составитель Ж.М.Калачёва].- Чечерск, 2014.-21с.

Свет з глыбінь стагоддзяў: Традыцыі народнага іканапісу на Чачэршчыне / ДУК «Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка», Аддзел абслугоўвання і і нфармацыі; [складальнік Ж.М.Калачова].- Чачэрск: Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка, 2014.-16с.

Православные праздники Чечерщины: сборник /ГУК «Чечерская центральная районная библиотека», Отдел комплектования и обработки, [составитель Л.Ф. Трубаченко].- Чечерск, 2015.- 46 с.

   Духоўная літаратура - гэта жыватворная крыніца, без якой немагчыма сапраўднае жыццё не толькі праваслаўнага хрысціяніна ці ўпершыню прыходнага да веры чалавека, але і кожнага думаючага сучасніка. Разумеючы магутную стваральную сілу слова і кнігі, супрацоўнікі бібліятэк сумесна са Спаса-Праабражэнскай царквой. імкнуцца зрабіць выданні праваслаўнай тэматыкі больш даступнымі кожнаму, хто мае патрэбу ў духоўнай падтрымцы і дапамоге.
  Фонд праваслаўнай літаратуры цэнтральная бібліятэкі налічвае звыш 3000 дакументаў і карыстаецца вялікім попытам у жыхароў горада і раёна. Плябан Спаса-Праабражэнскай царквы рэгулярна папаўняе фонд праваслаўнымі часопісамі "Сретение". Фонд размешчаны на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі. У ім можна знайсці розныя выданні такія як: Бібліі, Евангеллі, малітоўнікі, псалтыры, акафісты, працы бацькоў царквы, жыцці святых, папулярныя брашуры, якія расчыняюць таемствы царквы, правілы паводзін у храме, статут жыцця праваслаўнага хрысціяніна, праваслаўную мастацкую прозу для сталых і для маленькіх.
Годнае месца ў фондах бібліятэкі займаюць унікальныя выданні «Православные святые земли Белорусской», «Православные храмы Беларуси», «Детский церковный календарь», «Беларусь православная» і іншыя.

gallery/путеводитель-1

Книга равная миру - Библия: путеводитель
по Библии
/ ГУК «Чечерская центральная
районная библиотека», [составитель
Л.Ф.Трубаченко].- Чечерск: Чечерская
центральная районная библиотека, 2014.- 12с.